rubeen
Mobile menu

krest 2018 0

Адно з галоўных святаў у праваслаўным календары – Вадохрышча.

У Вадохрышча з’яўляецца нябачная сувязь паміж водамі нябеснымі і зямнымі, якія надзяляюцца ў гэты дзень цудадзейнымі якасцямі. Асвечаная ў храме вада прымянялася практычна пры ўсякай нагодзе: у радасці і бядзе, падчас хваробы, пры нараджэнні і ў час апошняга развітання. Нездарма аб вадзе беларусы казалі: “Вада, вадзіца, Божая памашніца”.

Вялікае значэнне апошнім часам надаецца ў святочныя дні купанню ў іардані – вадаёме, альбо прасечанай у ім палонцы ў выглядзе крыжа. Галоўнае пры гэтым – не аднесціся да купання як да “спартыўнага” подзвігу. Варта разумець, што гэта акунанне не ачышчае, як некаторыя думаюць, ад грахоў. Пагружэнне ў халодныя воды іардані сведчыць аб веры чалавека ў непахісную сілу ласкі Боскай, якая зберажэ яго ў моцныя маразы, а таксама абароніць ад хвароб і немачы.

Традыцыйна вадохрышчанскае купанне праводзіцца і ў Ашмянах. Протаіерэй Пётр Пятлёха, благачынны цэркваў Ашмянскай акругі пасля богаслужэння ў храме Уваскрасення Хрыстова накіроўваецца на вадаём у квартале Будаўнікоў.

Пасля асвячэння іардані шмат ашмянцаў пажадала акунуцца ў ледзяную купель. Не спалохаліся вернікі маразянага ветранага надвор’я.

Сагрэцца пасля абраду можна было гарачым чаем. За захаваннем правапарадку сачылі праваахоўнікі. На ўсялякі выпадак дзяжурыла ля месца купання брыгада хуткай дапамогі. Пільна неслі сваю службу прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага таварыства выратавання на водах.

Настаяцель храма Уваскрасення Хрыстова Пётр Пятлёха павіншаваў ашмянцаў са святам Богаяўлення і пажадаў адзначыць яго ў міры душэўным і радасці.

krest 2018 1

Источник: Ошмянский вестник.