rubeen
Mobile menu

Кожны год 15 сакавіка мы адзначаем свята, якое мае асаблівае значэнне для нашай суверэннай дзяржавы, для кожнага яе грамадзяніна, – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень у 1994 годзе быў прыняты галоўны дакумент нашай краіны, які гарантуе нам свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, дастойнага жыцця і гарманічнага, усебаковага развіцця асобы.

Менавіта таму штогод у гонар дакумента, які вызначыў вяршэнства закона, праходзяць афіцыйныя святы. Сёння ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, сабрала ў Ашмянскім раённым цэнтры культуры ветэранаў працы, прадстаўнікоў грамадскасці, работнікаў арганізацый і ўстаноў, кіраўніцтва раёна, моладзь.

Са словамі віншаванняў звярнуўся да ўдзельнікаў свята старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Квяткевіч. Зрабіўшы невялікі экскурс у гісторыю станаўлення беларускай суверэннай дзяржавы, Мікалай Уладзіміравіч адзначыў, што будучыня краіны залежыць ад кожнага з нас.

Мажліва, глыбокае разуменне гэтага спрыяла таму, што бягучы год быў абвешчаны Годам малой радзімы, развіццю і росквіту якой мы можам садзейнічаць добрасумленнай працай, дасягненнямі ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, адукацыі і медыцыне, культуры і спорце.

1

2

3

Дарэчы, па традыцыі падчас раённай урачыстасці прайшло ўзнагароджанне працоўных калектываў і перадавікоў народнай гаспадаркі Ашмяншчыны, якія паказалі высокія рэзультаты ў грамадска-палітычным жыцці, сацыяльна-культурным будаўніцтве. Па выніках мінулага года яны былі занесены на раённую Дошку гонару і прымалі кветкі і віншаванні ад старшыні райвыканкама Міраслава Сарасека.

Віншаванні атрымалі прадстаўнікі Ашмянскай бальніцы: заведуючы аддзяленнем медыцынскай реабілітацыі Еўсееў Мікалай Аляксандравіч, Станкевіч Алена Генрыхаўна, фельчар (выязной брыгады) аддзялення хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі УЗ «Ашмянская цэнтральная раённая бальніца».

Да шчырых слоў кіраўніка раёна, адрасаваных шматдзетнай сям’і Валерыя Мар’янавіча і Алы Ігнацьеўны Гарлуковіч, таксама занесенай на Дошку гонару, далучылася і намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Наталля Ліпавая.

4

Запамінальным гэты дзень стаў і для моладзі.  Вучні ўстаноў адукацыі раёна, якія дабіліся значных поспехаў у першым паўгоддзі 2017 – 2018 навучальнага года, атрымалі ад старшыні райвыканкама прэмію “Надзеі Ашмяншчыны”.

5

Да свята, прысвечанага Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, традыцыйна прымеркавана і акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”. Яе ўдзельнікамі сталі юнакі і дзяўчаты, якім споўнілася 14 год. Галоўны дакумент у жыцці кожнага чалавека – пашпарт – і памятную кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” юным жыхарам Ашмяншчыны ўручылі намеснік старшыні райвыканкама Наталля Станкевіч і начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Дзяніс Якавец. Да іх шчырых пажаданняў моладзі і ўсім прысутным у зале далучыўся народны ансамбль народнай песні і танца “Жытніца”. Добры настрой на працягу вечара стваралі таксама харэаграфічныя калектывы Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў і сярэдняй школы № 3.

 Источник: Ошмянский вестник